02.09.2012 / 09:51

У Варшаве адзначылі дзень нараджэння героя-антысаветчыка Расціслава Лапіцкага 2

1 верасня ініцыятыва «Беларуская Нацыянальная Памяць» ушанавала памяць Расціслава Лапіцкага (1928 — 1950), лідара моладзевай арганізацыі ў паваеннай Беларусі.

У дзень яго нараджэння пад адкрытым небам быў арганізаваны прагляд фільма «Як пошуг маланкі», які распавядае пра жыццё Лапіцкага. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы запалілі знічы ў памяць пра яго каля помніка палякам, якія загінулі ў Варшаўскім паўстанні.

«Беларуская Нацыянальная Памяць» спадзяецца, што 1 верасня стане традыцыйным днём, калі беларусы будуць запальваць у гонар Расціслава Лапіцкага знічы, паходні і вогнішчы.

Таксама мерапрыемствы ў памяць аб Лапіцкім прайшлі ў Гданьску і Беластоку. У бліжэйшыя дні падобныя мерапрыемствы пройдуць у Беларусі.

Нагадаем, што ў 1948–1949 гадах у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах з навучэнскай моладзі Расціслаў Лапіцкі стварыў антыкамуністычную падпольную арганізацыю, якая выдавала антысталінскія лістоўкі. Пасля раскрыцця арганізацыі яе сябры, у тым ліку і непаўналетнія, сталі вязнямі ГУЛАГу, а Расціслава Лапіцкага расстралялі. Падпісаць просьбу аб памілаванні ён адмовіўся.

0
Aliaksiej / Адказаць
02.09.2012 / 16:12
Slava geroju!
0
77 / Адказаць
02.09.2012 / 17:12
Вечная памяць! і СЛАВА!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру