У бліжэйшыя суткі, 3 верасня, будзе пераменная воблачнасць, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Уначы чакаецца без істотных ападкаў, днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём заходні 3–8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7–12 градусаў цяпла, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — плюс 15 градусаў.

Днём будзе 18–23 градусы цяпла, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 25 градусаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?