02.09.2012 / 13:54

У Смаргоні акцыя памяці Лапіцкага — затрымалі жыхароў і мастакоў + фота абноўлена ў 22:06 10

Мастакі прайшліся з карцінамі па вуліцах горада. Ноч яны правядуць у пастарунку. У панядзелак — суд.

Раніцай 2 верасня ў Смаргоні былі адзначаныя чарговыя ўгодкі з дня нараджэння кіраўніка Смаргонска-Вілейскага незалежніцкага падполля Расціслава Лапіцкага (1928–1950), расстралянага ў 1950 г.

Мастак са Смаргоні Валянцін Варанішча, юнак Уладзімір Шульжыцкі разам з сябрамі суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Генадзем Драздовым, Алесем Цыркуновым і Алесем Пушкіным наведалі праваслаўны храм, дзе былі асвячаныя чатыры намаляваныя Пушкіным партрэты Лапіцкага і быў замоўлены малебен у памяць аб бязвінна забітым юнаку.

Пасля з асвячанымі карцінамі яны прайшлі да помніка Францішку Багушэвічу у гарадскім парку, дзе выставілі карціны.

Акцыі выклікала нервознасць супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС. Назіралі дзве асобы ў цывільным, потым падышлі два супрацоўнікі ў форме. Перамовіліся з удзельнікам, але акцыю не спынілі.

Удзельнікі жалобнай акцыі прастаялі там каля паўгадзіны і рушылі з карцінамі ў бок дома Валянціна Варанішчы, адначасова раздаючы буклеты аб Лапіцкім. Метраў праз 300 удзельнікаў затрымалі супрацоўнікі РАУС.

Ноч затрыманыя правядуць у пастарунку, у панядзелак -- суд. Мастакоў вінавацяць у несанкцыянаванай акцыі.

Алесь Дзергачоў, Смаргонь

0
Nikalaichyk / Адказаць
02.09.2012 / 14:08
(................. -- выдалена цэнзурай), адпусьціце Мастакоў!!!
0
Беларус / Адказаць
02.09.2012 / 15:56
А дзе Дзімыч? Вось людзі робяць рэальную справу па ўзнаўленню ў беларусаў гістарычнай памяці. Па адраджэнню беларускасці. Штосьці не чуваць нашага нятаннага брахуна.
0
Марк / Адказаць
02.09.2012 / 17:06
Праўда яна страшней зброі
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру