Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце мяркуе, што літоўскія спецслужбы не павінны хлусіць, даючы грамадству інфармацыю пра гэтак званы плюшавы дэсант.

«Інцыдэнт я б падзяліла на дзве часткі: перасячэнне літоўскай мяжы і тое, што адбывалася на тэрыторыі краіны. Перасячэнне мяжы расследуюць, інфармацыю дадуць грамадству і шведскай праваахове. Але <…> не трэба маніць — не давядзецца казаць глупства і выкручвацца», — цытуе Грыбаўскайтэ інтэрнэт-рэсурсDelfi.lt.

Яна дадала, што гэта тычыцца таксама літоўскай палітыкі і службаў, якія далі нямала супярэчлівай інфармацыі пра палёт шведскага самалёта з Літвы ў Беларусь.

    Лёгкаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў піяр-кампаніі Studio Total з плюшавымі мішкамі на борце перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны амаль паўтары гадзіны і скінуў над Івянцом і ўскраінай Мінска больш як 800 цацак з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?