ФК БАТЭ вызначыў папярэдні парадак рэалізацыі білетаў на хатнія матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў,

паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Нагадаем, што БАТЭ трапіў у адну групу з «Баварыяй» (матч у Мінску 2 кастрычніка), «Валенсіяй» (23 кастрычніка, Мінск) і «Лілем» (20 лістапада, Мінск).

Як і годам раней, спачатку ў продаж паступяць білетныя пакеты (на тры гульні адразу), кошт якіх у залежнасці ад катэгорыі складзе 700 тыс., 450 тыс. і 200 тыс. рублёў. Яны з’явяцца ў касах прыблізна за тры тыдні да хатняга паядынку з «Баварыяй» (матч пройдзе 2 кастрычніка).
Тады ж будзе апублікаваная падрабязная інфармацыя аб графіку работы кас у сталіцы і Барысаве, паведамляе сайт барысаўскага клуба.
Прыярытэт пры куплі білетных пакетаў атрымаюць уладальнікі сезонных абанементаў на хатнія матчы ФК БАТЭ, члены Клуба заўзятараў, а таксама тыя, хто наведаў першую сустрэчу раунда плэй-оф з ізраільскім «Хапаэлем» і захаваў білеты на яе.

Адзіночныя квіткі на гульню з «Баварыяй» будуць рэалізоўвацца не раней чым за адзін дзень да яе пачатку. Іх кошт у залежнасці ад катэгорыі — 300 тыс., 200 тыс і 80 тыс. рублёў. Адпаведна кошт адзіночных білетаў на паядынкі з «Валенсіяй» і «Лілем» складзе 200 тыс, 125 тыс. і 60 тыс. рублёў.

Хатнія паядынкі БАТЭ з «Баварыяй» і «Валенсіяй» пачнуцца ў 21.45 па беларускім часе.
Час стартавага свістка сустрэчы БАТЭ і «Ліль» (20 лістапада) залежыць ад пераходу Беларусі на зімовы час. Калі такі пераход адбудзецца, матч пачнецца таксама ў 21.45. Калі ж гадзіннікі не будуць пераведзеныя, матч пачнецца ў 20.00 па беларускім часе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0