У суботу і нядзелю прайшлі матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Галоўны матч тура адбыўся ў Гомелі, дзе гаспадары прымалі БАТЭ.

«Беларусь-2» замест прамога эфіру з цэнтральнага матча тура абрала паказ «Суперлато».

«Гомель» павёў у ліку (Алексіевіч, 22), але высілкамі Рамана Васілюка (34-я) і Рэнана Брэсана (50-я) БАТЭ вырваў перамогу — 1:2.

Іншыя вынікі: «Шахцёр» — «Брэст» — 4:2, «Дынама» Мінск — «Нёман» -1:0, «Славія» — «Нафтан» — 1:1, «Тарпеда-БелАЗ» — «Белшына» — 2:2

Становішча камандаў: БАТЭ — 45 (20 гульняў), Шахцёр — 44 (21). Дынама Мінск — 38 (21), Гомель — 33 (18), Мінск — 27 (20), Нёман — 25 (21), Славія — 21 (19), Белшына — 20 (20), Тарпеда — 19 (21), Нафтан — 18 (21), Брэст — 15 (20).

Матчы 24-га тура пройдуць 15 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?