Флэш‑моб супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі без грамадскага абмеркавання прайшоў у Мінску ўвечарам 9 красавіка.

У 19.30 прыблізна 10 маладых людзей сабраліся каля будынка Белдзяржцырка, надзелі рэспіратары і павязкі са знакам радыяцыйнай небяспекі. Яны трымалі расцяжку «Беларусь — без АЭС!».

Праз некалькі хвілін удзельнікі акцыі згарнулі расцяжку і прайшлі да плошчы Перамогі, дзе раздалі мінакам каля 200 улётак.

Пад загалоўкам «Без АЭС!» у іх прыводзяцца выказванні ў сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі амбасадара Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо, дырэктара Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Элеаноры Капітонавай, члена‑карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Івана Нікітчанкі, доктара тэхнічных навук прафесара Рыгора Лепіна. Акцыя завяршылася без затрыманняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0