18-гадовы беларускі плывец Ігар Бокій выйграў сваё другое золата ў Лонданскім Акватык-цэнтры. На дыстанцыі 100 метраў кролем ён перамог з вынікам - 51,91 секунды, што з'яўляецца новым сусветным рэкордам.

У ранішняй сесіі Ігар таксама палепшыў сусветны рэкорд (52,08). Дзмітрый Салей скончыў дыстанцыю шостым. Яго час - 53,76, паведамляе Прессбол.

Медальны рахунак беларускай каманды на Паралімпійскіх гульнях-2012 у Лондане павялічыўся да 5 узнагарод.
31 жніўня плывец Ігар Бокій выйграў золата на дыстанцыі 100 м батэрфляем, 1 верасня ён жа стаў сярэбраным прызёрам на 50 м вольным стылем, лёгкаатлет Аляксандр Субота здабыў бронзу ў трайным скачку, а Людміла Волчак -- бронзу ў акадэмічным веславанні.

Паралімпійскія гульні праходзяць з 29 жніўня да 9 верасня ў Лондане. Удзел у іх бяруць 4 200 спартоўцаў з 166 краін. Беларусь прадстаўлена 31 спартоўцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?