Сёння ў Гродна ў гарадской галерэі «Крыга» адчыніцца выстава «Spiritus Loci» (Дух Горада), прысвечаная гісторыі гарадзенскіх сем’яў. Выстава падрыхтаваная ў межах кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка». Пачатак, а 18.00.

«Каб не раскрываць усіх таямніц — цягам, лічыце, 6-ці гадовага існавання кніжнай серыі „Гарадзенская Бібліятэка“ мы сабралі і апрацавалі не адну тысячу здымкаў і дакументаў, звязаных з Гродна. І, аўтарытэтна:), заяўляем — у гарадзенскіх жылах намяшана самай рознай крыві, паходзім мы з блізкіх, далёкіх і вельмі далёкіх куточкаў Зямлі, а ў гэты край нас заносілі самыя неверагодныя гістарычныя вятры. І да горада мы ставіліся кожны па свойму: хто па-спажывецку, жывучы адным днём, а хто і гаспадарліва. Але нават у самыя неспрыяльныя для горада часы, гарадзенец гэта была марка:). І вось у выніку гэтых разумовых высноваў і паўстала фотагісторыя 10 гарадзенскіх сем’яў, — адзначаюць аўтары выставы», — гавораць арганізатары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?