Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Георгій Кандрацьеў напярэдадні старту адборачнага турніру чэмпіянату свету — 2014 прызнаўся, што не наведаў бы матчы зборнай, калі б быў заўзятарам.

«Не пайшоў бы я на матчы супраць Іспаніі і Грузіі [12 і 16 кастрычніка ў Мінску]. Але не з-за грошай [кошт пакету ад 280 да 480 тыс. — НН].

Мне не падабаецца, калі мяне абшукваюць з ног да галавы. Мне менавіта гэта не падабаецца.
Даходзіла да смешнага: заўзятары казалі міліцыянтам: „Каго вы абшукваеце?“ Я лепш пагляджу футбол па тэлевізары. Для трэнера так нават лепш. Ёсць паўторы. А ўжывую мае памочнікі ходзяць глядзець. На матчы, на якія збіраецца вялікая колькасць людзей, я не хаджу. Лепш наведаю матч чэмпіянату Беларусі, там народу менш», — сказаў Кандрацьеў на прэс-канферэнцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?