Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер заходні, паўночна-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8—15°С,

максімальная днём +18—24°С.

У Мінску заўтра, 4 верасня, без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10—12°С,

максімальная днём +19—21°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 5 верасня пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6—13°С, максімальная днём +18—25°С.

6 верасня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.
У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8—15°С,
максімальная днём +13—20°С, па Гомельскай вобласці да +22°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?