Выступае Akute
Аляксандр Памідораў
Clover Club
1 верасня ў мінскім парку забаў Dreamland адбыўся штогадовы фестываль беларускай музыкі «Рок па вакацыях». У канцэрце ўзялі ўдзел гурты Akute, Pomidor/Off, Clover Club, Znich,J-J Bingz, ZM99 і Step Hall.
Першы фестываль прайшоў 1 верасня 1993 года і да 1997 года праходзіў штогод. Затым была працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў праводзіцца кожны год.