Удзельнікі сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі.
Плакат у падтрымку беларускіх палітвязняў
Беларускі актыў у Паўночнай Амерыцы: Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Вольга Іпатава.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
У беларускімграмадска-рэлігійным цэнтры канадскага горада Таронта праходзіць30-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі.
Сярод дэлегатаў — старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, іншыя сябры Рады, старшыня
У рамках сустрэчы праходзілі круглыя сталы па тэмах ’’Рынак працы», ’’Захаванне і падтрымка беларускай культуры на эміграцыі’’, і ’’Сям’я і іміграцыя’’. Удзельнікі сустрэчы выказалі падтрымку тым беларусам, якіх рэжым Лукашэнкі пераследуе за іх погляды. Напярэдадні канадскія беларусы выпусцілі плакаты і саколкі з партрэтамі палітзняволеных. На іх дэлегаты паставілі свае подпісы, выказваючы такім чынам сваю салідарнасць з усімі, хто церпіць за дэмакратычную будучыню Беларусі.
Падобныя сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі адбываюцца кожныя два гады, пачынаючы ад 1952 года.