Суд Чыгуначнага раёна Віцебска (суддзя -- Алена Цыганкова) аштрафаваў апазіцыянера Барыса Хамайду, які выйшаў на вуліцу Леніна з плакатам «Незаконным выбарам у незаконную "палатку" — байкот!»

Спадар Хамайда адстаяў з плакатам каля так званага «сіняга дома» — дома №28 па вуліцы Леніна — прыкладна дзве гадзіны. Потым яго затрымалі міліцыянты, завезлі ў Чыгуначны РАУС і склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне.

У Віцебску гэта быў першы агітацыйны пікет за сёлетнюю парламенцкую выбарчую кампанію. Кандыдаты ў дэпутаты пакуль не пачыналі вулічнай агітацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?