У футбольным клубе «Дынама» (Мінск) — чарговая змена трэнера. 9 красавіка ў адстаўку адпраўлены 34‑гадовы Пётр Качура, які адпрацаваў з камандай менш за паўгода (з лістапада). Яго месца заняў 33‑гадовы Аляксандр Хацкевіч. Дапамагаць вядомаму футбалісту кіеўскага і мінскага «Дынама» будуць Юрый Пышнік і Аляксандр Лухвіч.

На афіцыйным сайце клуба прычынай адстаўкі П.Качура назваў «адчувальнае паражэнне ад гродзенскага «Нёмана» у чвэрцьфінале Кубка краіны» (1 красавіка — перамога 2:1 у гасцях, 5 красавіка — паражэнне 0:3 дома).

А.Хацкевіч — 16‑ы трэнер «Дынама» за апошнія сем гадоў. За гэты час каманда адзін раз стала чэмпіёнам краіны (у 2004 годзе), тройчы — сярэбраным прызёрам (2001, 2005, 2006), двойчы — бронзавым (2000, 2003), адзін раз заваявала кубак (2003).

Для параўнання: барысаўскі БАТЭ, які з 2000 года перажыў толькі адну змену трэнера (у 2005 годзе Ігар Крывушэнка заняў месца Юрыя Пунтуса), чэмпіёнам быў два разы (2002, 2006), сярэбраным прызёрам — тры (2000, 2003, 2004), бронзавым — адзін раз (2001). БАТЭ адзін раз заваяваў кубак (2006) і двойчы быў фіналістам (2002, 2005).

Фота dinamo-minsk.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?