Алімпійскі чэмпіён беларус Максім Мірны і амерыканка Лізэль Хубер выйшлі ў паўфінал спаборніцтваў змяшаных пар на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе (прызавы фонд — $ 25,5 млн.).

У чвэрцьфінальным матчы беларуска-амерыканскі тандэм, пасеяны пад першым нумарам, абыграў іспанскую пару Давід Марэра / Нурыя Вівес у двух сэтах — 6:1, 7:5. Цяпер у паўфінале Максім і Лізэль сустрэнуцца з Кветай Пешке (Чэхія) / Марцінам Маткоўскім (Польшча), паведамляе БелТА.

Нагадаем, што ў парным разрадзе Максім Мірны і Дэніэл Нестар (Канада) выбылі ў першым коле. У 1/32 фіналу яны прайгралі гаспадарам корта Стыву Джонсану і Джэку Соку — 6:1, 6:7 (4:7), 2:6.

Сёння ў ¼ фіналу Вікторыя Азаранка згуляе з азстралійкай Самантай Стосур. Пачатак гульні ў 18:00.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0