Па традыцыі ў першы тыдзень пасля Вялікадня 9‑14 красавіка ў мінскім касцёле Святой Тройцы на Залатой Горцы пройдзе восьмы фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра». Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў каардынатар фестывалю Віктар Кісцень.

У сераду сваё майстэрства прадэманструе ансамбль рускіх народных інструментаў «Купель» мінскага Дома міласэрнасці. У чацверг і пятніцу ў касцёле Прасвятой Тройцы пройдуць выступленні розных выканаўцаў.

У рамках фестывалю адбудуцца дзве творчыя сустрэчы: майстар‑клас польскага лютніста з Кракава Антонія Пільха (у ЦПР «Маяк») па выступленнях на аўтэнтычных старажытных інструментах і дыскусія на тэму папулярызацыі сучаснай акадэмічнай музыкі з Марыетай Крузель‑Сасноўскай (у памяшканні Беларускага саюза кампазітараў). Акрамя таго, у суботу адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма аб старадаўніх беларускіх музычных інструментах (рэжысёр — лідэр групы «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?