Паранены ў сцягно лось загінуў на беразе Вілейскага вадасховішча недалёка ад вёскі Кучкі.
Як паведаміў намеснік начальніка Вілейскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Міхаіл Батура,
паведамленне пра мёртвую, жывёліну паступіла ў інспекцыю ад рыбака 1 вераснякаля сямі гадзін вечара.
Паранены
З тушы жывёліны вынятая12-каліберная куля і адна карцеч. Нанесеная прыродзе шкода склала больш за 9 мільёнаў рублёў.
«Стралок адназначна лічыцца браканьерам, паколькі паляванне на лася дазволена толькі ў прысутнасці службовай асобы, да прыкладу, егера», —растлумачыў намеснік начальніка інспекцыі.
Па факце браканьерства супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку. Асоба браканьера высвятляецца. Туша лася перададзеная арандатару паляўнічых угоддзяў — Вілейскай вопытнаму лясгасу.
0
0
0
0
0
0