Учора ФК БАТЭ адправіў ва УЕФА канчатковую заяўку каманды для ўдзелу ў матчах групавога турніру Лігі чэмпіёнаў У спіс уключаны 38 гульцоў.

брамнікі: Андрэй Шчарбакоў (№ 16, ліст, А), Аляксандр Гутар (№ 30, А), Арцём Сарока (№ 34, ліст Б), Андрэй Гарбуноў (№ 35, А), Аляксей Махнач (№ 39, Б);

абаронцы: Аляксандр Юрэвіч (№ 5, А), Арцём Радзькоў (№ 14, А), Максім Бардачоў (№ 18, А), Ягор Філіпенка (№ 21, А), Марка Сіміч (№ 22, А), Яўген Кунцэвіч (№ 24, А), Раман Марозаў (№ 31, Б), Дзяніс Палякоў (№ 33, А), Дзяніс Жбанкоў (№ 37, Б), Ігар Жураўлёў (№ 38, Б);

паўабаронцы: Дзмітрый Ліхтаровіч (№ 2, А), Ілля Ануфрыеў (№ 3, Б), Сяргей Глебка (№ 4, Б), Аляксандр Валадзько (№ 8, А), Рэнан Брэсан (№ 10, А), Завен Бадаян (№ 11, А), Аляксандр Глеб (№ 15, А), Аляксандр Паўлаў (№ 17, А), Эдгар Аляхновіч (№ 23, А), Дзмітрый Бага (№ 25, А), Аляксей Доўгель (№ 26, Б), Вадзім Курловіч (№ 27, Б), Дзмітрый Лазарчык (№ 29, Б), Міхаіл Сівакоў (№ 32, А), Яўген Зданюк (№ 36, Б), Філіп Рудзік (№ 77, А);

форварды: Аляксей Багдзей (№ 6, Б), Арцём Канцавы (№ 7, А), Дзмітрый Мазалеўскі (№ 13, А), Яўген Калінін (№ 19, А), Віталь Радзівонаў (№ 20, А), Уладзімір Карп (№ 28, Б), Раман Васілюк (№ 78, А).

Нагадаем, што ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з «Баварыяй», «Валенсіяй» і «Лілем». 19 верасня БАТЭ правядзе гасцявы матч з «Лілем», 2 кастрычніка ў Мінску гульня з «Баварыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?