10.04.2007 / 15:20

ЭГУ аб’явіў аб пачатку прыёму ў магістратуру 2

Навучаньне грамадзян і пастаянных рэзыдэнтаў Беларусі на ўсіх магістарскіх праграмах ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў грантадаўцаў.

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт аб’явіў аб пачатку набору студэнтаў на сем праграм магістэрскай падрыхтоўкі.

Як паведаміла БелаПАН спецыяліст аддзела грамадскіх і замежных сувязей ЕГУ Кацярына Радзько, у 2007 годзе універсітэт прымае студэнтаў на наступныя магістэрскія праграмы: «Сацыяльная тэорыя і палітычная філасофія», «Культурныя даследаванні», «Міжнароднае права і еўрапейскае права», «Еўрапейскія даследаванні», «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасць», «Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны» і «Параўнальная гісторыя краін Паўночна‑Усходняй Еўропы». Тэрмін навучання ў магістратуры — два гады. Форма навучання — вочная, прадугледжвае чатыры‑пяць двухтыднёвых сесій у навучальным годзе ў Літве і работу ў фармаце дыстанцыйнага навучання ў перыяды паміж сесіямі.

Навучанне грамадзян і пастаянных рэзідэнтаў Беларусі на ўсіх магістэрскіх праграмах ажыццяўляецца за кошт сродкаў грантадаўцаў. На час сесіі універсітэт таксама забяспечвае магістрантаў месцамі ў інтэрнаце, пакрывае расходы на медыцынскае страхаванне і аказвае садзеянне ў атрыманні візы ў Літву.

Адбор слухачоў на магістэрскія праграмы будзе праходзіць па выніках уступных іспытаў (экзамена/тэста і гутаркі), адзнацы за эсэ/даследчы праект, сярэднім бале дыплома аб вышэйшай адукацыі і ацэнках (балах) па профільных для кожнай магістэрскай праграмы дысцыплінах, а таксама ступені валодання замежнай мовай.

У ЕГУ таксама прымаюцца студэнты выпускных курсаў беларускіх ВНУ для нефармальнага навучання ў магістратуры. Атрымаўшы беларускі дыплом аб вышэйшай адукацыі, слухачы магістратуры па праграме нефармальнага навучання могуць быць пераведзены ў статус паўнавартасных студэнтаў і залічаны на другі курс магістэрскіх праграм.

Дакументы суіскальнікаў прымаюцца ў два патокі ў электронным фармаце: у першым патоку — да 30 чэрвеня 2007 года, у другім патоку (на астатнія месцы) — да 5 верасня 2007 года ўключна. Пачатак навучальнага года — 1 кастрычніка 2007 года.

Нагадаем, пасля закрыцця ў Мінску ў 2004 годзе ЕГУ аднавіў сваю дзейнасць у Вільнюсе і ў лютым 2006 года атрымаў афіцыйны статус літоўскага ВНУ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
henik / Адказаць
12.04.2007 / 08:01
Здаецца заўсёды была Вільня...
0
Марыман / Адказаць
12.04.2007 / 11:15
Сьпецыяльнасьці ў тым ЭГУ ну проста супэр прыкладныя і практычныя! (Акрамя права можа быць, але ня веру што яны за 2 гады юрыста завочна скляпаюць). Хяця б нейкіх перакладчыкаў гадавалі ці псыхолягаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру