Распрацоўшчык гульняў для мабільных тэлефонаў Rovio, які стварыў Angry Birds, у канцы верасня выпусціць працяг знакамітай гульні пад назвай Bad Piggies, піша Los Angeles Times.

Rovio адзначае, што ў Bad Piggies карыстальнікі гуляюць з пункту гледжання свіней. Асаблівасці гульні пакуль не раскрываюцца, аднак, кампанія падкрэслівае, што «гэта зусім новы тып гульні».

«Нам было вельмі весела ствараць новую і унікальную гульню», — сказаў выканаўчы віцэ-прэзідэнт распрацоўшчыка гульняў Петры Джарвілета.

Bad Piggies будзе ўжо трэцяй гульнёй, якую запускае Rovio ў 2012 годзе. У сакавіку кампанія абнавіла версію Angry Birds, у ліпені — прадставіла Amazing Alex — гульню пра маленькага хлопчыка, які выконвае простыя заданні з дапамогай розных прадметаў.

Гульня Bad Piggies з’явіцца на аперацыйных сістэмах IOS, Android і Mac 27 верасняю. Па дадзеных кампаніі, версіі для Windows Phone, Windows 8 PC і будуць даступныя пазней.

Angry Birds сталі адным з вельмі паспяховых праектаў распрацоўшчыка гульняў — з моманту выпуску ў 2009 годзе яна была запампаваная больш за 10 мільёнаў разоў. Яе загрузіў нават прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран. Былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у лістападзе мінулага года прызнаўся, што ў любога супрацоўніка адміністрацыі прэзідэнта ёсць гульня Angry Birds.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?