«Канцэрт Мэрылін Мэнсана пройдзе ў Палацы Спорту 21 снежня [на гэты дзень, згодна з календаром майя павінен наступіць канец свету]. У продаж паступілі 5 тысяч білетаў і прадаваць іх будуць у некалькі этапаў.
Ёсць верагоднасць, што кошты на квіткі будуць расці. А пакуль іх кошт вагаецца ад 300 да 750 тысяч беларускіх рублёў", -- сказала менеджер па рэкламе канцэртнага агенцтва "Карпарацыя забаваў" Таццяна Жарына.

«Райдар нам яшчэ не даслалі, таму мы можам толькі здагадвацца, што там можа быць. Нейкая экстравагантнасць, хутчэй за ўсё, прысутнічаць будзе, але спадзяемся, што ўсе патрабаванні зможам выканаць", -- сказала Таццяна Жарына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?