Сёння на адным з беларускіх інтэрнэт-форумаў былі апублікаваныя фота досыць шараговай аварыі на ўнутраным коле МКАД недалёка ад з’езда ў бок Ждановічаў. Па чутках, у адной з машын, што сутыкнуліся, быў заўважаны чалавек, падобны да сакратара Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалая Лазавіка.

Карэспандэнт Tut.by неадкладна звязаўся з Мікалаем Лазавіком.

— Сапраўды, сёння мы трапілі ў ДТЗ, дастаткова, як я лічу «дзіцячае», — распавёў Мікалай Лазавік.

— Ехалі па ўнутраным коле, а ззаду нас на сваёй машыне — сімпатычная дзяўчына-бландынка. Ці то яна страціла ўвагу, ці то вусны падфарбоўвала — я не ведаю, але ў выніку нямоцна сутыкнулася з нашай машынай. Пабіла фару, потым — урэзалася ў адбойнік і пазбавілася яшчэ адной.

З нашай машынай нічога страшнага не здарылася, — гаварыў далей Мікалай Іванавіч, — усяго пара драпін. Далей мы выклікалі ДАІ і ўсё аформілі ў адпаведнасці з законам».

Сакратар Цэнтрвыбаркама і яго кіроўца падчас сённяшняга ДТЗ на МКАД не пацярпелі. Іншая ўдзельніца, дзяўчына-кіроўца, таксама толькі трохі спалохалася.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0