Меркаванні1111

Пра Юрыя Данькова, які раней быў Шыцікам

«Быў 2001 год, Лукашэнка выклікаў сваіх магчымых супернікаў на выбарах на прабег даўжынёй 3 кіламетры. Сам ён бег на лыжаролерах, а мы проста ў красоўках».

Што пра затрыманне Данькова кажуць людзі, якія ведалі Данькова яшчэ з часоў, калі ён насіў іншае прозвішча?

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Скрабец пазнаёміўся з Юрыем Даньковым у 1990-я, неўзабаве пасля таго, як той змяніў прозвішча Шыцік на іншае, якое, відаць, падалося яму больш прывабным — Данькоў. Сам у мінулым бізнэсовец, Сяргей Скрабец мяркуе, што гэта было зроблена, каб дасягнуць поспехаў у бізнэсе: «Данькоў-клуб» гучыць лепш, чым «Шыцік-клуб». Уладальнік «Данькоў-клуба» вылучаўся амбітнасцю не толькі ў бізнэсе, але і ў палітыцы, кажа Сяргей Скрабец.

Ён згадаў, як яны з Даньковым на выклік Аляксандра Лукашэнкі бралі ўдзел у забегу па вуліцах Мінска ў якасці прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнта:

«Быў 2001 год, Лукашэнка выклікаў сваіх магчымых супернікаў на выбарах на прабег даўжынёй 3 кіламетры. Сам ён бег на лыжаролерах, а мы проста ў красоўках. Беглі ад Палаца рэспублікі да Дома ўрада і назад. Лукашэнка прыбег першы, я другі.

А з Юрам была цікавая гісторыя. Ён сышоў з дыстанцыі, цяжка яму было бегчы, але яго знайшлі праз тэлефон і фактычна прымусілі фінішаваць, каб быў яшчэ і трэці ўдзельнік прабегу».

Падчас выбарчай кампаніі 2001 года Юрый Данькоў не сабраў патрэбнай колькасці галасоў і не быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты. Варта нагадаць, што годам раней гэтак жа няўдала скончылася ягоная спроба стаць дэпутатам Нацыянальнага сходу. Але Сяргей Скрабец не выключае, што з цяперашняй гісторыі ўладальнік «Данькоў-клуба» ўсё ж выкруціцца:

«Юра ніколі з уладай не сварыўся, заўсёды падтрымліваў. Проста прыйшла ягоная чарга дзяліцца. Магчыма, некаму з сям’і ягоны будынак спадабаўся. Але калі ўсё падпіша, то, мяркую, выпусцяць».

Наступны суразмоўца быў у пачатку 2000-х вядомым медыябізнэсоўцам і таксама страціў справу ў выніку супярэчнасцяў з уладамі. Пра «Данькоў-клуб» у яго адназначнае меркаванне — прытон, які даўно трэба было прыкрыць. Сваё прозвішча суразмоўца прасіў не называць:

«Месца там… калі прааналізаваць публіку… Толькі лянівы не ведаў, што туды можна было прыехаць і атрымаць усе паслугі».

На думку гэтага суразмоўцы, Юрый Данькоў займаўся палітыкай толькі дзеля «антуражу», несур’ёзна, і што яго «крышавалі» тыя, хто ў сілавых ведамствах курыруе гульнявы бізнэс. А тое, што ад Данькова адступіліся ягоныя куратары, суразмоўца патлумачыў «памылкай бізнэсоўца» — маўляў, зарваўся.

У канцы 1990-х Юрый Данькоў быў абраны дэпутатам Мінскага гарсавета і нават узначальваў дэпутацкую камісію, якая займалася камунальнай маёмасцю і прыватызацыяй. Тагачасны дэпутат гарсавета Віктар Шаўлюкевіч сказаў пра Данькова, што той нічым не запомніўся:

«Не магу нічога сказаць пэўнага. Ані дрэннага, ані добрага».

А вось бізнэсовец, былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Дзмітрый Ус, які ў тую ж кадэнцыю быў дэпутатам Мінскага гарсавета, згадаў пра яго болей: «Цікавы чалавек, актыўны. Рваўся на пасаду старшыні гарсавета,
але яго не падтрымалі іншыя дэпутаты. Запомнілася, што ён арганізаваў паездку дэпутатаў у Варшаву, сустрэчу з мясцовымі дэпутатамі нават спансаваў».

Юрый Данькоў як прадпрымальнік шмат займаўся дабрачыннай дзейнасцю, згадалі ўсе суразмоўцы. Асабліва запомніліся навагоднія святы для дзяцей, якія ладзіліся ў «Данькоў-клубе», у тым ліку дабрачынныя. Паводле ўспамінаў, на такіх святах нават спявала дачка Данькова, якога ўсе характарызавалі як добрага сем’яніна.

Афіцыйны ролік стрыптыз-клуба «Венецыя», які належаў Данькову:

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі25

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва59

«Выйшаў з бальніцы з дзвюма адкрытымі ранамі». Беларусу ў Польшчы зрабілі аперацыю, а праз два дні выпісалі12

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі25

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць