Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў. Раніцай і днём на большай частцы Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і месцамі па Брэсцкай вобласці кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–9°С, максімальная днём ад плюс 13°С па поўначы да плюс 19°С па поўдні.

У Мінску 7 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў. Днём кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–8°С, максімальная днём плюс 15–17°С.

8 верасня ў Беларусі воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с, днём па паўночнай палове парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–12°С, максімальная днём плюс 13–18°С.

9 верасня ў Беларусі таксама воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–12°С, максімальная днём плюс 13–18°С, па паўднёвым захадзе плюс 19–21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?