Падтрымка Беларусі з боку Расіі сёлета ўжо перавысіла 6 млрд даляраў ЗША, паведаміў старшы дарадца пасольства Расіі Валерый Бандарэнка.

«Толькі сёлета Беларусь, за кошт істотна зніжаных цэнаў на газ, бесперашкодных паставак нафтапрадуктаў і стварэння іншых спрыяльных умоваў, ужо атрымала дадаткова больш за 6 мільярдаў даляраў», — заявіў Валеры Бандарэнка ў інтэрв'ю Інтэрфаксу.

Дыпламат не бачыць падставаў для ўзнікнення якіхсьці новых сур’ёзных супярэчнасцяў у расійска-беларускіх стасунках.

«Хай не цешаць сябе ілюзіямі тыя, хто б гэтага жадаў», — адзначыў Бандарэнка.

«У двухбаковых адносінах не бывае заўсёды ўсё гладка і раўназначна. Мы — дзве незалежныя суверэнныя дзяржавы, у кожнай свае інтарэсы, прынцыпы, законы», — кажа Бандарэнка.

Гаворачы пра двухбаковыя стасункі, старшы дарадца дадаў: «Можа, часам у гэты працэс умешваюцца эмоцыі. Але, тым ня менш, праблемы не заганяюцца ў тупік, а знаходзяць сваё лагічнае развязанне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?