Да будаўніцтва двухузроўневай развязкі на скрыжаванні вуліцы Ташкенцкай і Мінскай кальцавой аўтадарогі (МКАД) плануецца прыступіць пасля 2014 года.

Дырэктар УП «Мінскграда» Леанід Добыш адзначыў, што падобныя аб’екты складаныя ў выкананні і дарагія.

Кожны з іх абыходзіцца бюджэту прыкладна ў 300 мільярдаў рублёў.
З намечаных да будаўніцтва да 2020 года 22 шматузроўневых развязак да 2014 года з’явяцца 5. Тры з іх ужо ўзведзеныя — на вуліцы Кальварыйскай, на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Дзянісаўскай, а таксама праспектаў Дзяржынскага і Жукава. Яшчэ два пуцеправоды на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Алібегава, вуліц Ціміразева і Арлоўскай знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?