06.09.2012 / 19:04

Хто лепшы для Беларусі — Ромні ці Абама? 10

Лагвінец: «Калі Ромні стане прэзідэнтам, можна чакаць, што пазіцыя ЗША адносна Беларусі стане больш актыўнай».

У ЗША ў гэтыя дні працягваецца нацыянальны зьезд Дэмакратычнай партыі. Ужо зараз вядома, што на прэзыдэнцкіх выбарах 6 лістапада апанэнтам цяперашняга кіраўніка дзяржавы дэмакрата Барака Абамы будзе кандыдат ад партыі Рэспубліканцаў былы губэрнатар штату Масачусэтс Міт Ромні. Які з гэтых палітыкаў зьвяртае больш увагі на беларускую праблематыку? Перамога якога кандыдата — дэмакрата альбо рэспубліканца — дасьць больш шанцаў беларускай дэмакратыі? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.

Віталь ​​Цыганкоў: «Беларусы назіраюць за прэзыдэнцкай кампаніяй у ЗША ня толькі з адстароненым інтарэсам, але і з роздумам пра тое, якую палітыку можа праводзіць той ці іншы кандыдат. Ці можна ўжо цяпер, абапіраючыся на праграмы кандыдатаў, на папярэднія 4 гады прэзыдэнцтва Абамы, сказаць, які з кандыдатаў будзе зьвяртаць больш увагі на беларускую тэматыку?»

​​Алесь Лагвінец: «Замежная палітыка ЗША адзначаецца пасьлядоўнасьцю. ЗША хочуць бачыць Беларусь дэмакратычнай эўрапейскай краінай, якая шануе правы сваіх грамадзянаў. Розныя адміністрацыі аддавалі пэўную ўвагу сытуацыі ў Беларусі, быў прыняты „Акт у падтрымку дэмакратыі“, які ўвесь час аднаўляецца. Цяперашняя адміністрацыя Абамы, дарэчы, таксама аднавіла дзеяньне гэтага Акту. Можна сказаць, што ЗША нязьменна выяўляюць зацікаўленасьць у тым, каб у Беларусі паступова адбыліся дэмакратычныя пераўтварэньні».

Цыганкоў: «Вы маеце рацыю наконт пэўнай пасьлядоўнасьці, але той самы „Акт аб дэмакратыі“ быў прыняты падчас прэзыдэнцтва рэспубліканца Буша-малодшага, а дэмакрат Барак Абама, у адрозьненьне ад Буша, нашмат радзей узгадваў Беларусь у сваіх публічных прамовах...»

Лагвінец: «Вядома, пэўныя адрозьненьні ёсьць. Вядома, што замежная палітыка Абамы больш мяккая, кансэнсусная. Абама паспрабаваў перазагрузіць адносіны з Расеяй, і, магчыма, зь меншай цікавасьцю глядзеў на рэгіён Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

У той самы час рэспубліканцы маюць больш прынцыповы і цьвёрды падыход у міжнародных справах. Яны кажуць, што нельга заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў Расеі, і не крытыкаваць гэта. Яны за тое, каб актыўна змагацца супраць „кепскіх хлапцоў“.

Калі Ромні стане прэзыдэнтам, можна чакаць, што пазыцыя ЗША адносна Беларусі стане больш актыўнай. Мы ведаем, што падчас нядаўняга візыту ў Польшчу Міт Ромні ўзгадаў „дыктатарскі рэжым“ у Беларусі і сказаў, што вызначальнае для людзей — іхняе змаганьне за свабоду».

0
Racyja / Адказаць
06.09.2012 / 20:34
Хто лепшы для Беларусі — Ромні ці Абама? ======================================= Vorag majho voraga - mne sjabra. Vos hetym vyznačajecca lepšasc Romni dlja Belarusi.
0
JJ / Адказаць
06.09.2012 / 20:58
Ромні - яшчэ той "балабол", ці як у ЗША кажуць flip-flopper. Усе яго заявы аб знешняй палітыцы - дзеля падтрымкі з боку нацыянальных дыяспар. Напрыклад, для польскай дыяспары, для яўрэйскай ды г.д. Ні якіх ён крокаў рабіць ня будзе. Абама той, наадварот, быў "голуб" у 2008, але Гітма не зачыніў, бен Ладэна ды яшчэ пачак тэрарыстаў забіваў сваімі ўласнымі загадамі. У ваенных аперацыях слухаў ваенных, у дыпламатыі - штатных дыпламатаў. У часы Буша - аніякіх праблем не было для рэжыму, адныя дэкларацыі. Ён гэтаксама казаў пра bad guys, дыктатуру, але ж ... Знешняя палітыка абмежавана зараз бізнэс-інтарэсамі. Ні ЕЗ, ні ЗША ня могуць усталёўваць нейкі "дыктат". Бла-бла часоў халоднай вайны толькі дзеля выбараў і патрэбна. Актыўнасць ЗША будзе вызначана ня тым, хто ў Белым доме, а тым, што адбываецца ў Беларусі. Калі мышы будуць пад венікам - дык акрамя чарговых дэкларацый анічога не пачуеце.
0
борц / Адказаць
06.09.2012 / 22:13
Хто лепшы для Беларусі — Ромні ці Абама? Вядома - Зянон Пазьняк!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру