5 верасня Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістраваныя кандыдаты ў члены савета рэспублікі пятага склікання.

Іх 56, і яны прэтэндуюць на 56 месцаў у савеце рэспублікі. Адпаведна, будзе зацверджана кандыдатура кожнага з іх. Апроч таго, восем сенатараў прызначыць асабіста Аляксандр Лукашэнка.

Адметна, што з усіх кандыдатаў толькі адзін «партыец» — Мікалай Канявалаў — камуніст з КПБ.

Ёсць прынамсі адзін вельмі багаты чалавек — Аляксандр Шакуцін з «Амкадора» — так бы мовіць, паўнамоцны прадстаўнік ад корпусу мільянераў. І прынамсі адзін чалавек, здольны гаварыць па-беларуску: гісторык з Магілёва Ігар Марзалюк.
У сваіх кнігах і артыкулах у часопісе «Arche» ён адстойваў скептычны погляд на Вялікае Княства Літоўскае і шмат палемізаваў пра яго з Генадзем Сагановічам. Цікава, ці будзе Марзалюк публічна гаварыць па-беларуску, ці пачне прыстасоўвацца.
Даволі шмат прысутнічае паспяховых бізнэсоўцаў і гаспадарнікаў, сярод іх Мартынаў з «Марка», Сянько з «Ё-Інжынірынгу» (бізнэс расейскі) і Навіцкі з «Хенкель Баўтэхнік» (бізнэс з заходнімі сувязямі),
а таксама аграрнікі Равяка (Верцялішкі), Радаман (Сноў), Мароз (Белавежскі), Пінчук (Магілёў), Шарэйка (Віцебск).
Ну, і рытуальныя заатэхнікі, заг. райана, галоўныя і негалоўныя дактары, адзін газавік, адзін нафтавік, два калійнікі і адстаўны цяжкаатлет. Ад кожнай сацыяльнай групы — па прадстаўніку, як і належыць карпаратыўнай дзяржаве.

Сенатарамі стануць усе кіраўнікі абласцей і Мінска, многія старшыні нашых безгалосых абласных саветаў.

Большасць кандыдатаў мае ўзрост 50–60 гадоў. Выразна старэйшы толькі адзін — цяперашні старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў, знакаміты ідэолаг і адначасова паэт, аўтар верша пра туалецішча.

Савет рэспублікі ў выніку ўяўляе сабой такі элітарны клуб, належаць да якога прэстыжна, матэрыяльна выгадна і па-свойму цікава. Вырашаць гэты клуб нічога не вырашае, але біць чалом цару-бацюхну ў выпадку чаго дае магчымасць.

Такім чынам, «кандыдаты.

ад Брэсцкай вобласці:

Таццяна Удавенка, 1954 года нараджэння, дырэктар ПУП „Вікторыя“, пражывае ў г. Лунінцы.

Лідзія Грынеўская, 1965 года нараджэння, галоўны заатэхнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва „Палеская ніва“ Столінскага раёна.

Людміла Кухарская, 1966 года нараджэння, старшыня аддзела галоўнага механіка і энергетыка, дапаможных службаў ААТ „Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне“.

Юрый Мароз, 1950 года нараджэння, генеральны дырэктар ААТ „Белавежскі“.

Людміла Мікалайчык, 1960 года нараджэння, загадчык педыятрычным аддзяленнем Драгічынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Таццяна Нічышына, 1972 года нараджэння, загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна».

Канстанцін Сумар, 1949 года нараджэння, старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

Людміла Шмат, 1976 года нараджэння, начальнік планава-эканамічнага аддзела прадзільнай фабрыкі ААТ Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе».

ад Віцебскай вобласці:

Мікалай Канявалаў, 1952 года нараджэння, дырэктар даччынага РУП «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці».

Аляксандр Косінец, 1959 года нараджэння, старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Наталля Качанава, 1960 года нараджэння, старшыня Наваполацкага гарвыканкама.

Мікалай Мартынаў, 1957 года нараджэння, генеральны дырэктар СТАА «Марка».

Уладзімір Плыткевіч, 1965 года нараджэння, галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі.

Аляксандр Саладкоў, 1960 года нараджэння, рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Машэрава.

Ганна Шарэйка, 1960 года нараджэння, дырэктар ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Пятро Шэршань, 1949 года нараджэння, генеральны дырэктар РУП «Віцебскаблгаз».

ад Гомельскай вобласці:

Сяргей Бяспалы, 1962 года нараджэння, галоўны рэдактар газеты «Гомельская праўда».

Уладзімір Дворнік, 1963 года нараджэння, старшыня Гомельскага аблвыканкама.

Анжаліка Дарагакупец, 1964 года нараджэння, намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы Гомельскага абласнога клінічнага кардыялагічнага дыспансера.

Ірына Кралевіч, 1965 года нараджэння, прарэктар па навуковай рабоце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І.Шамякіна».

Аляксандр Ляхаў, 1962 года нараджэння, генеральны дырэктар РУП Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта».

Ірына Пяткун, 1966 года нараджэння, дырэктар Рэчыцкага раённага ліцэя.

Таццяна Струк, 1957 года нараджэння, дырэктар ААТ «Атор».

Дзмітрый Чарняк, 1974 года нараджэння, галоўны інжынер ААТ «Гомельскі хімічны завод».

ад Гродзенскай вобласці:

Юрый Аляксей, 1973 года нараджэння, першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ.

Тамара Даўгашэй, 1960 года нараджэння, галоўны ўрач Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра.

Адам Кавалька, 1958 года нараджэння, старшыня Астравецкага райвыканкама.

Аляксандр Курловіч, 1961 года нараджэння, выканаўчы дырэктар прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Гродзенскай вобласці.

Андрэй Паўлоўскі, 1967 года нараджэння, намеснік дырэктара па інвестыцыях ТАА «Біякам».

Ніна Пазняк, 1956 года нараджэння, галоўная рэдактарка Лідскага тэлерадыёаб’яднання.

Тамара Паследняя, 1960 года нараджэння, першая намесніца генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот».

Васіль Равяка, 1948 года нараджэння, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі».

ад Мінскай вобласці:

Барыс Батура, 1947 года нараджэння, старшыня Мінаблвыканкама.

Святлана Герасімовіч, 1957 года нараджэння, старшыня Мінскага абласнога савета дэпутатаў.

Яўген Карашкоў, 1954 года нараджэння, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы ААТ Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік».

Лілія Мароз, 1956 года нараджэння, загадчык Першай Мінскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы.

Сяргей Навіцкі, 1962 года нараджэння, генеральны дырэктар СТАА «Хенкель Баўтэхнік».

Уладзімір Паўлюкевіч, 1961 года нараджэння, начальнік цэха сільвінітавай абагачальнай фабрыкі другога рудакіравання ААТ «Беларуськалій».

Мікалай Радаман, 1955 года нараджэння, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў».

Святлана Сарока, 1968 года нараджэння, дырэктар Палаца культуры ў Маладзечне.

ад Магілёўскай вобласці:

Валер Іваноў, 1955 года нараджэння, генеральны дырэктар ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».

Віталь Кастагораў, 1969 года нараджэння, дырэктар ЗАТ «Палітэкс».

Ніна Касцян, 1961 года нараджэння, дырэктар Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжа імя А.Ларына».

Алена Круцько, 1958 года нараджэння, галоўная доктарка Кіраўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Ігар Марзалюк, 1968 года нараджэння, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова».

Уладзімір Панцюхоў, 1952 года нараджэння, старшыня Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў.

Віктар Пінчук, 1951 года нараджэння, дырэктар ААТ «Агракамбінат «Узыход» Магілёўскага раёна.

Пятро Руднік, 1957 года нараджэння, старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

ад горада Мінска:

Ігар Бузоўскі, 1972 года нараджэння, першы сакратар БРСМ.

Мікалай Казаравец, 1949 года нараджэння, рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Мікалай Ладуцька, 1959 года нараджэння, старшыня Мінгарвыканкама.

Аляксандр Мароз, 1975 года нараджэння, намеснік генеральнага дырэктара па карпаратыўным развіцці і якасці ААТ «Мінскі механічны завод імя С.Вавілава».

Анатоль Рубінаў, 1939 года нараджэння, старшыня Савета Рэспублікі.

Анатоль Русецкі, 1951 года нараджэння, старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Уладзімір Сянько, 1946 года нараджэння, памочнік дырэктара прадстаўніцтва ТАА «Ё-Інжынірынг» (РФ) у Беларусі.

Аляксандр Шакуцін, 1959 года нараджэння, старшыня Рады дырэктараў ААТ «Амкадор».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?