Карпарацыя Apple вядзе перамовы з праваўладальнікамі аб ліцэнзаванні музыкі для стварэнняпіша The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.анлайн-радыё ,
Асаблівасць новага сэрвісу ў тым, што ён падбірае музыку для карыстальніка ў адпаведнасці з яго ранейшымі пошукамі.
Новы сэрвіс будзе даступны на лінейцы Apple — смартфонах iPhone, планшэтніках iPad і камп’ютарах Mac. Таксама мяркуецца, што сэрвіс будзе адаптаваны для прылад на базе аперацыйнай сістэмы Windows ад Microsoft.
Крыніца выдання падкрэсліла, што новы сэрвіс дакладна не будзе працаваць на гаджэтах на базе Android ад Google — галоўнага канкурэнта Apple.
Плануецца, што сэрвіс будзе бясплатным для карыстальнікаў, аднак на ім будзе размешчана рэклама. У Apple ужо ёсць адзін музычны сэрвіс — медыяплэер iTunes, запушчаны ў 2003 годзе.
Магчымасць падбору музыкі ў рэжыме анлайн даюць сэрвісы Last.fm, Imhonet, Spotify.