Заўтра ў 21-ы раз мусіць адбыцца фэст «Аршанская бітва». Па традыцыі барды і дзеячы мастацтва збіраюцца на Крапівенскім полі, каб адзначыць гадавіну бітвы пад Оршай, шіто адбылася 8 верасня 1514 года.

«Наша Ніва» звязалася з заўсёднікам «Аршанскай бітвы» — мастаком Алесем Пушкіным, каб даведацца, у якім фармаце фэст пройдзе сёлета.

«Заўтра, а 12-й гадзіне я буду на полі, ля крыжа. — кажа Алесь Пушкін.
— Сёлета неякіх абвестак пра фэст не было, мясцовыя ведаюць, і свята гэтае шануюць, аднак ці прыедуць барды — мы не ведаем. Людзі лянівыя апошнім часам, тым больш надвор’е дрэннае, і зараз цяжка сабрацца ўсім разам з намётамі, з гітарамі. Хто-небудзь, вядома ж, прыедзе.
Вельмі хацелася б, каб да нас завітаў Уладзімір Арлоў — прыклаў сваю новую кнігу да крыжа.
Было б выдатна».

Да таго ж

Алесь Пушкін дадае, што размаўляў з падпалкоўнікам Андрэем Івановым, які абяцаў, што «Аршанскую бітву» разганяць не будуць.
«Мы сустрэліся ў Бычках, на радзіме Быкава, ля дома Быкава, і я спытаў у Іванова, чаму штогод ён дае загад нас разагнаць — мы ж турысты, сядзім ля вогнішча, спяваем песні. — кажа Алесь Пушкін. — І тады падпалкоўнік сказаў, „усё нармальна, хлопцы, можаце збірацца“. Таму ніхто нас выганяць не будзе».

* * *

Бардаўскі фэст «Аршанская бітва» ладзіцца штогод на Крапівенскім полі пад Оршай. Ён прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы — перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага княства 8 верасьня 1514 года.

Фэст адбываецца на месцы Аршанскае бітвы 1514 г. — левым беразе Дняпра, дзе ў яго ўліваецца рэчка Крапівенка.
Ён традыцыйна доўжыцца ўсю ноч, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі адпачыць і спакойна дабрацца дадому. Фэст праходзіць на адкрытым паветры ля ракі, варта падумаць пра цёплую вопратку, ежу і намёт.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?