Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 8 верасня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–12°С, максімальная днём плюс 13–18°С.

У Мінску 8 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–10°С,

максімальная днём плюс 15–17°С.

9 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5–11°С, максімальная днём плюс 12–18°С, па паўднёвым захадзе плюс 19–21°С.

10 верасня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–10°С,

максімальная днём ад плюс 16°С па ўсходзе да плюс 25°С па паўднёвым захадзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?