Відэаролік з удзельніцамі Pussy Riot, якія вывесілі партрэты кіраўнікоў Расіі і Беларусі Пуціна і Лукашэнкі, а затым бачна, як гарыць партрэт Пуціна, быў паказаны гасцям цырымоніі MTV Video Music Awards 2012. Відэа было таксама размешчана на сайце тэлеканала MTV.

На відэазапісе дзяўчаты, што засталіся на волі, у балаклавах і з альпінісцкім рыштункам спускаюцца па сцяне на фоне вялізнага банера ў падтрымку групы, выкрыкваюць абвінавачванні ў адрас Пуціна.

На сцяне вісяць партрэты Лукашэнкі і Пуціна.

Затым пасля слоў падзякі за падтрымку ў адрас Мадоны, Б'ёрк, Red Hot Chili Peppers, Green Day і ўсіх тых, хто спачувае, дзяўчаты спальваюць партрэт расійскага прэзідэнта са словамі «Ніколі не спыняйцеся! Барацьба за свабоду -- гэта бясконцая бітва, гэта больш, чым жыццё!".

***

Удзельніцы Pussy Riot Надзея Талаконнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч 17 жніўня былі асуджаныя Хамоўніцкім судом Масквы на два гады калоніі агульнага рэжыму за «панк-малебен» «Багародзіца, Пуціна прагані!» ў храме Хрыста Збаўцы 21 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?