Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце не бярэцца вырашаць, ці павінна Літва дапамагчы Беларусі расследаваць «інцыдэнт з мішкамі».

Нагадаем, што 4 ліпеня прадстаўнікі шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total з аднаматорнага самалёта, што ўзляцеў з аэрадрома Пацюнай пад Каўнасам, раскідалі над Мінскам і Івянцом 4 ліпеня сотні плюшавых мішак з заклікам да свабоды слова.

Паводле яе слоў, рашэнне прыме пракуратура, аднак Літва — прававая дзяржава і павінна выконваць усе міжнародныя абавязацельствы і дамоўленасцямі.

«Літва — дэмакратычная прававая дзяржава. Усе міжнародныя абавязацельствы ў той ці іншай форме павінны выконвацца. У якой форме, у якім аб’ёме і як яны павінны выконвацца, за гэта адказвае праваахова — канкрэтна пракуратура, якая праводзіць расследаванне», — сказала журналістам Грыбаўскайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?