Па выніках жніўня золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ скараціліся на $89 мільёнаў і, паводле папярэдніх даных, на 1 верасня 2012 года склалі $8158,5 мільёна ў эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на $1 мільярд і на 1 верасня 2012 года склаў $8775,8 мільёна ў эквіваленце.

«Скарачэнне золатавалютных рэзерваў у нацыянальным вызначэнні ў першую чаргу звязана з завяршэннем здзелкі своп з Народным банкам Кітая.
Акрамя таго, на ўзровень золатавалютных рэзерваў аказала ўплыў пагашэнне ў поўным аб’ёме знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацыянальнага банка і ўрада Рэспублікі Беларусь», — растлумачылі ў Нацыянальным банку.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічаў рост цэн на каштоўныя металы на міжнародных рынках, дадалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?