Уладальніку мінскага забаўляльнага цэнтрапаведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.«Данькаў-клуб» Юрыю Данькову прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэкса Беларусі (выкарыстанне занятку прастытуцыяй і стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй службовай асобай)», —
Юрый Данькоў на падбежках у Аляксандра Лукашэнкі, 2001 год.
Пракуратура Мінска санкцыянавала прымяненне ў дачыненні да Данькова меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Ён змешчаны ў СІЗА N1 г. Мінска.
Следчым камітэтам была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА «Dankoff Club».
«З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што падазраваныя ў перыяд з 2006 года па цяперашні час па месцы працы выкарыстоўвалі заняткі прастытуцыяй у карыслівых мэтах, а таксама прадастаўлялі памяшканні для занятку прастытуцыяй», —заявілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.
Следчымі праведзены агляды і ператрусы па месцы жыхарства і працы падазраваных, дапытаныя сведкі.
* * *
Больш чытаць пра Юрыя Данькова — тут.