Другі месяц у Горадні ладзяцца супольныя набажэнствы каталікоў, пратэстантаў ды вуніятаў. «Раней трэба было пачынаць такія набажэнствы, то й ня крыўдзілі б нас так па‑асобку» — упэўнены а. Шэмет.

Набажэнствы ладзяцца кожны першы панядзелак месяцу ў капліцы на вуліцы Рэпіна. На тым месцы мае паўстаць каталіцкі храм, зьяўленьня якога гарадзенскія каталікі чакалі ўжо 10 год. Вернікі дамагліся дазволу на пабудову, распачаўшы разам з а. Аляксандрам Шэметам галадоўку.

«Раней трэба было пачынаць такія набажэнствы, то й ня крыўдзілі б нас так па‑асобку» — упэўнены а. Шэмет. Па яго словах, у капліцу на Рэпіна людзі ідуць таму, што больш няма куды. Ніхто не правярае, хто прыходзіць маліцца — каталік, праваслаўны, пратэстант, ці вуніят, кажа а. Аляксандар. І дадае, што хрысьціяне не павінныя быць паасобна, у тым і ідэя гэтых супольных малітваў. І канешне іх не павінныя абыходзіць праблемы ўцісканых хрысьціянскіх суполак, зазначыў сьвятар: «Мы мусім разам маліцца, каб знайсьці прымальны для ўсіх варыянт дачыненьняў са сьвецкімі ўладамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?