7 верасня ў Мінску, у гістарычным будынку XVIII стагоддзя, адкрылася галерэя народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага.

Экспазіцыя сфарміраваная з работ, набытых у мастака або падараваных ім, перададзеных на часовае захоўванне сям’ёй майстра, а таксама беларускімі музеямі. Усяго выстаўлена 98 работ. У галерэі дэманструюцца адноўленыя інтэр’еры майстэрні і працоўнага кабінета Міхаіла Савіцкага, матэрыялы, звязаныя з яго біяграфіяй, — асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы, фотаздымкі, лісты, кнігі з аўтографамі.

Міхаіл Савіцкі — Герой Беларусі, народны мастак СССР і Беларусі, ганаровы грамадзянін Мінска, член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях за Севастопаль, трапіў у палон, утрымліваўся ў гітлераўскіх канцлагерах.
Творчая спадчына Савіцкага складае больш чым 170 работ. А серыя з 16 карцін «Лічбы на сэрцы», прысвечаных вязням канцлагераў, не мае аналагаў у мастацтве па складанасці і маштабнасці вырашэння мастацкіх задач.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?