7 верасня ў спарткомплексе «Мінск-Арэна» стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па фігурным катанні Minsk-Arena star.

Турнір праходзіць упершыню, аднак уключаны ў пералік рэйтынгавых спаборніцтваў Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU) сезона 2012/2013. Фігурысты будуць змагацца за прызавыя месцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным катанні і спартыўных танцах у трох узроставых катэгорыях: дарослыя, юніёры і дзеці. У спаборніцтвах удзельнічаюць прадстаўнікі Францыі, Італіі, Германіі, Аўстрыі, Фінляндыі, Літвы, Украіны, Расіі, Казахстана, Эстоніі, Азербайджана і Беларусі.

9 верасня адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і гала-паказ «Лядовае шоў Gala Champions» з удзелам беларускіх фігурыстаў і зорак беларускай эстрады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?