Барысаўскае "Адзінства"

Барысаўскае "Адзінства"

Барысаўскае "Адзінства"

Барысаўскае "Адзінства"

Салігорская раёнка

Салігорская раёнка

Салігорская раёнка.

Салігорская раёнка.

Салігорская раёнка.

Салігорская раёнка.

Праз два месяцы пасля таго, як шведскі «медзведзіроўшчык» праляцеў над Мінскам і Івянцом газета барысаўскага райвыканкаму «Адзінства» і салігорскага «Шахцёр» адгукнуліся на гэтую падзею.

Артыкул пад аўтарствам «Алеся Туровіча» змешчаны на сайце «Адзінства» сёння. Аналагічны матэрыял на сайце «Шахцёра» не падпісаны, змешчаны ён таксама 7 верасня. Пошукі ў google паказалі, што артыкул першапачаткова з’явіўся на адным з сексоцкіх сайтаў у Інтэрнэце 1 жніўня. Праўда, аўтарам пазначана «Маргарыта Хобатава».
«Адзінства» нават не парупілася пра тое, каб неяк абнавіць артыкул. Пад сумнеў нават ставіцца, ці быў гэты дэсант увогуле: «Ва ўсёй гэтай шумісе голас афіцыйных асобаў Літвы і Беларусі аб тым, што «парушэння мяжы не зафіксавана», ужо не пачуць. Каму сёння да сумнага афіцыёзу. Усім кіруе youtube, а там жа выкладзены відэа «палёту».
Словы Лукашэнкі, які прызнаў, што палёт быў, «раёнка», відаць, пад увагу не бярэ. Ну, і Рачкоўскага тады відавочна звольнілі за «фаташоп».
Уражвае таксама выснова аўтара артыкула: «А можа, „плюшавая“ выхадка — гэта банальнасць за крыўдную шайбу, якая заляцела ў шведскія вароты ад шлема Томі Сала з падачы Валодзі Копаця дзесяць гадоў таму ў Солт-Лэйк-Сіці?».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?