08.09.2012 / 00:28

Перамагла! Азаранка — Шарапава — 3:6, 6:2, 6:4 10

Вікторыя ўпершыню ў сваёй кар'еры выйшла ў фінал US Open!

У паўфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе першая ракетка свету Вікторыя Азаранка выйграла ў Марыі Шарапавай — 3:6, 6:2, 6:4 і выйшла ў фінал турніру.

Матч працягваўся 2 гадзіны 44 хвіліны.

У другім паўфінале сёння гуляюць Серэна Уільямс (ЗША) і Сара Эрані (Італія).

Фінал жа пройдзе ў ноч з суботы на нядзелю і пачнецца а 2-й ночы паводле мінскага часу.

Нагадаем, што Вікторыя сёлета выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (28 студзеня), абыграўшы Шарапаву; Марыя перамагала на «Ралан Гаросе», выйграўшы менавіта ў Сары Эрані.

А Уімблдон сёлета выйграла Серэна Уільямс (абыграла Агнешку Радванскую). Амерыканка стала таксама і алімпійскай чэмпіёнкай у Лондане. Вікторыя акурат прайграла ёй у паўфінале Алімпіяды 1:6, 2:6.

***

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, «Ралан Гарос», Уімблдон і US Open — турніры Вялікага Шлема, найгалоўныя тэнісныя турніры года.

nn.by

0
Niemand / Адказаць
08.09.2012 / 01:32
Красуня!
0
Юрась Зянковіч / Адказаць
08.09.2012 / 05:17
Глядзеў гэты матч на стадыёне. Сапраўды годны паядынак і годны вынік.
0
Николай / Адказаць
08.09.2012 / 09:34
Это был матч за право проиграть в финале Уильямс
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру