08.09.2012 / 10:07

«Белрасбанк» павялічыў статутны фонд на 58,4%

Расійцы далі банку крэдыт на $5 мільёнаў.

ЗАТ «АКБ «Белрасбанк» павялічыла статутны фонд на 41 млрд. 606,5 млн. рублёў, або на 58,4%, да 112 млрд. 859,5 млн. рублёў.

«Павелічэнне статутнага фонду ажыццёўлена шляхам павелічэння намінальнай вартасці акцыі (без змены колькасці акцый і суадносінаў доляў акцыянераў у статутным фондзе) за кошт выдзеленага раней „Расбанкам“ субардынаванага крэдыту ў памеры 5 млн. долараў», — гаворыцца ў паведамленні «Белрасбанка».

Закрытае акцыянернае таварыства «АКБ «Белрасбанк» дзейнічае з 2003 года і займае 11-е месца па велічыні актываў сярод 32 беларускіх банкаў. Асноўным акцыянерам «Белрасбанка» з’яўляецца ААТ «АКБ «Расбанк» — 99,99% акцый.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру