08.09.2012 / 10:14

Рух на 34-ым км трасы «Мінск-Аэрапорт» будзе часова абмежаваны 8 верасня

З 22:00 да 23:30 будзе праведзены следчы эксперымент.

Рух на 34-м кіламетры аўтадарогі Мінск - Нацыянальны аэрапорт Мінск (М-2) 8 верасня будзе часова абмежаваны.

З 22:00 да 23:30 на 34-м кіламетры аўтадарогі М-2 Мінск - Нацыянальны аэрапорт Смалявіцкага раёна будзе абмежаваны рух у напрамку Мінска. Н
а гэтым месцы адбылося сур'ёзнае ДТЗ, у сувязі з чым будзе праведзены следчы эксперымент.

Для выключэння затораў на дарозе ДАІ просіць вадзіцеляў планаваць маршрут з улікам прадастаўленай інфармацыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру