08.09.2012 / 14:27

СК: Акцёр Аляксандр Бяляўскі скончыў жыццё самагубствам 4

Яму было 80 гадоў.

Следчы камітэт Расіі схіляецца да таго, што акцёр Аляксандр Бяляўскі, чыё цела было знойдзена ў суботу раніцай пад акном шматпавярховага жылога дома Ў Маскве, скончыў жыццё самагубствам.
Аб гэтым паведамляецца на сайце СКР.

«Папярэдне ўстаноўлена, што Бяляўскі здзейсніў суіцыд, скочыўшы з акна, размешчанага на лесвічнай пляцоўцы паміж 5 і 6 паверхам пад’езда свайго дома», — гаворыцца ў паведамленні.

Акцёру было 80 гадоў.

Аляксандр Бяляўскі вядомы па фільмах «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!», «Месца сустрэчы змяніць нельга», «Чатыры танкісты і сабака» і іншым карцінам. Усяго ён зняўся больш чым у 100 фільмах і агучыў яшчэ некалькі сотняў, у тым ліку стаў расійскім голасам брытанскага коміка Бэні Хіла. У 1960–1970-я гады Бяляўскі быў вядучым тэлевізійнага «Кабачка 13 крэслаў».

Раней паведамлялася, што Бяляўскаму стала дрэнна з сэрцам, ён падышоў да адчыненага акна на лесвічнай пляцоўцы пятага паверху і зваліўся на двор.

У Аляксандра Бяляўскага трагічна склаўся лёс з першай жонкай.
Малодшы сын, будучы дзіцём, патануў у рэчцы, пасля чаго быў узяты на выхаванне хлопчык з дзіцячага дома. Па меры сталення, ён даведаўся ад «добразычліўцаў», што з’яўляецца няродным сынам артыста, і стаў аддаляцца ад сям’і. Вынік трагічны: другі сын выпаў з акна і загінуў.

Некалькі гадоў таму акцёр перанёс інсульт.

0
LMI / Адказаць
08.09.2012 / 14:49
Вельмі сумна. Адзін за адным, так зьнікае целая эпоха
0
MrK / Адказаць
08.09.2012 / 15:57
Очень-очень жаль. Великий, замечательный, таланливейший актер.
0
Ihar / Адказаць
08.09.2012 / 18:48
Фоксу - вечная слава, реально очень хороший актер!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру