08.09.2012 / 20:23

Першая перамога: хакейнае «Дынама» вырвала ў гасцях перамогу ў «Ак Барса» 1

ХК «Дынама» Мінск атрымаў першую перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

У суботу ў Казані «Дынама» выйграла ў авертайме ў «Ак Барса» 3:2 (0:1, 0:0, 2:1, 1:0).

«Дынама» саступала 0:2, але тытанічнымі высілкамі Плата на 58-й хвіліне, а праз 28 секундаў Чарнаока, зраўняла лік. На 5-й хвіліне авертайме ў большасці забіў Стэплтон (64:06) — 3:2.

Нагадаем, што ў першым матчы «Дынама» прайграла ў гасцях «Нафтахіміку» 0:3. 10 верасня мінчане згуляюць ва Уфе з «Салаватам Юлаевым».

13 верасня матч у Мінску са славацкім «Слованам».
0
Аматар портэра / Адказаць
09.09.2012 / 09:18
А–ля БАТЭ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру