Карэспандэнт «Нашай Нівы» трапіў на яе, выканаўшы ўсе правілы канспірацыі, пачынаючы ад першага: нічога не гавары праз тэлефон і нікому не кажы, куды ідзеш.
8 верасня 1992 года на плошчы Незалежнасці адбылася прысяга на вернасць Беларусі — дванаццаці кадравых афіцэраў, а таксама болей за 3000 мужчын. Тады ж сфармавалася Беларускае згуртаванне вайскоўцаў (БЗВ), мэтай якога было стварэнне замест абломка савецкай арміі сапраўды беларускага войска.
Палкоўнік Барадач хаваецца ў Нямеччыне, падпалкоўніка Статкевіча хаваюць за калючым дротам турмы. Праз 20 год сустрэча ўдзельнікаў прысягі аказалася сціплай і пры гэтым трохі сямейнай, бо на яе была запрошана ў тым ліку верная жонка Статкевіча, Марына Адамовіч.
«Я памятаю, як у мяне спыталі, ці ёсць у БЗВ зброя. — узгадвае удзельнік той прысягі, здаравяк Алесь Станкевіч. — Я тады сказаў, што ёсць. Мой суразмоўца вельмі расхваляваўся, і мне прыйшлося ўдакладніць, што маю на ўвазе індыйскіх сланоў — мы іх выпісалі, аднак ідуць сланы пешшу».
Сцяна памяшкання, дзе адбывалася сустрэча, была аформлена вершамі пра БЗВ ад Рыгора Барадуліна і Міхася Скоблы. Раздрукоўкі і копіі старых матэрыялаў з навінамі БЗВ, якія друкаваліся тады ў «Літаратуры і мастацтве».
Фонам дэманстраваліся дакументальныя кадры з
«Звярніце ўвагу, рэдкія кадры — Шэйман размаўляе
Мікалай Статкевіч увесь час прысутнічае на экране: уявіць сход БВЗ без старшыні, які калісьці і зачытваў прысягу на плошчы Незалежнасці, немагчыма.
«Мы тады верылі, што можам усё змяніць, — кажа Алесь Станкевіч. — І праз 20 год мы ўпэўненыя, што тады мы дзейнічалі правільна. Мы не думалі пра сябе, мы хацелі змяніць Беларусь».