Давераная асоба Саннікава мяркуе, што ў Беларусі існуе новая пагроза арышту.
Пра гэта былы палітвязень Дзмітрый Бандарэнка заявіў у інтэрв’ю charter97.org.
— Я прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь. Лічу, што існуе рэальная пагроза майго новага арышту.Вы бачыце, што сёння адбываецца ў краіне. Маё вяртанне стане магчымым толькі ў выпадку вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў, зняцця судзімасцяў і нашай поўнай рэабілітацыі.
Бандарэнка з ліпеня знаходзіўся ў Польшчы.
«Апошняй кропляй у прыняцці такога цяжкага рашэння стала новае судзілішча над Змітром Дашкевічам.Я заўсёды лічыў, што 16 месяцаў проста знаходзіўся ў палоне. І думаю, што больш карысці змагу прынесці краіне, знаходзячыся на свабодзе».
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка быў арыштаваны 19 снежня 2010 г., пасля Плошчы, і асуджаны на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту на вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ён з’яўляўся даверанай асобай Андрэя Саннікава. 15 красавіка 2012 года яго выпусцілі на свабоду, пасля таго як 1 лютага ён напісаў прашэнне аб памілаванні. У турме Бандарэнка перанёс аперацыю на хрыбце.
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары