8 верасня ў Варшаве адбылося святочнае шэсце.

Некалькі дзясяткаў беларусаў прайшлі праз цэнтр Варшавы ад помніка Шарлю дэ Голю да памятнай дошкі ў гонар генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Шэсце праходзіла пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

Каля шыльды былі запаленыя свечкі і прагучала малітва ў памяць нашых продкаў абаранялі гонар і незалежнасць Радзімы.

У Варшаве шэсце 8 верасня праходзіць па ініцыятыве «Беларускай нацыянальнай памяці» ад 2006 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?