Трагедыяй скончылася суботняя вячэрняя паездка маладой кампаніі на BMW 3-Series. Аўтамабіль, у якім знаходзілася шэсць чалавек, вылецеў у кювет і некалькі разоў перакуліўся. Практычна ўсіх пасажыраў выкінула з салона. Як паведаміла Наталля Сахарчук, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Брэсцкай вобласці, папярэдне было ўстаноўлена, што на новай трасе «Абыход нацпарка «Белавежская пушча» кіроўца выбраў небяспечную хуткасць руху.

«За рулём BMW знаходзіўся малады чалавек 1988 г. н., — распавяла Наталля Сахарчук. —

У машыне апроч яго знаходзілася пяцёра пасажыраў: дзве дзяўчыны 16 і 17 гадоў, два хлопцы 1988 і 1987 г. н., Асоба трэцяга маладога чалавека пакуль не высветленая.
Усе яны — жыхары горада Высокае і бліжэйшых вёсак. Каля 22.40 яны праязджалі 2-гі кіламетр унікальна звілістай дарогі Р-98, калі кіроўца страціў кантроль над машынай.
Па папярэдніх дадзеных, ён няправільна выбраў хуткасць руху і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль вылецеў у правы па ходу руху кювет і некалькі разоў перавярнуўся, у выніку спыніўшыся на баку».

«Кіроўца і адна дзяўчына засталіся ў салоне, — удакладнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. — Астатніх маладых людзей павыкідала з аўтамабіля. Па папярэдніх дадзеных,

пасля ДТЗ кіроўца змог самастойна выбрацца і дайсці да трасы, каб паклікаць на дапамогу.
Яго падабраў аўтаўладальнік, які праязджаў міма, і даставіў у шпіталь. З папярэднім дыягназам „чэрапна-мазгавая траўма, выцятая траўма жывата, унутрыбрушны крывацёк“ яго паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Лекарам ён паведаміў, што патрапіў у аварыю. На месца ДТЗ выехалі супрацоўнікі ДАІ».
«У самой машыне знаходзіўся адзін чалавек — пацярпелая дзяўчына, — паведаміла Наталля Сахарчук. — Яе заціснула — спатрэбілася дапамога ратавальнікаў па дэблакаванні.
Лекары змагаліся за яе жыццё, аднак у шпіталі яна памерла. Таксама інспектары знайшлі аднаго загінулага каля разбітага BMW, адно цела знаходзілася пад пабітым аўтамабілем. Супрацоўнікі ДАІ некалькі гадзін абследавалі месца здарэння і выявілі яшчэ двух нябожчыкаў за сто метраў ад машыны.
У выніку ў гэтай страшнай аварыі выжыў толькі кіроўца, які, як дакладна ўстаноўлена, быў прышпілены рамянём бяспекі і знаходзіўся ў цвярозым стане.
Цяпер ён у бальніцы, пакуль няма звестак, адкуль і навошта накіроўваліся маладыя людзі. Вядзецца далейшы разгляд».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?