«Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут делать ничего, кроме как разговаривать на белорусском языке, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого.
Белорусский язык — бедный язык. В мире существует только два великих языка — русский и английский» (А. Лукашэнка. З выступлення на сесіі Гомельскага гарсавета 1 снежня 1994 г).
За адно гэтае выказванне беларусы павінны былі б пагнаць Лукашэнку ў каршэнь, а пасля яшчэ й судзіць за абразу нацыянальнага гонару.

Калі б той гонар мелі... Вось у чым праблема праблем.

Можа, купіць, калі няма? А грошы ўзяць у таго ж Лукашэнкі:

«Найдите хоть одну фразу, где я пренебрежительно отозвался о беларусском языке. Найдите и покажите. Не найдете. Я уплачу миллион долларов.
Найдите и мне пришлите. Никогда не было этого. Это опять выдумки оппозиции» (А. Лукашэнка. «Независимая газета», 29 мая 1997 г.).

Ні гонару, ні сораму.

* * *

На чарговай раздачы падачак улады сваю падачку займеў нібыта журналіст, а насамрэч прафесійны сексот, які глумліва здзекваўся з Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, з найлепшых сыноў Беларусі, што тытанічна намагаліся ўзрадзіць дух нацыі.

І які трэба мець цынізм, каб гэтую падачку, выданую ўладай сексоту, назваць прэміяй «За духоўнае адраджэнне».

* * *

Інтэлігенцыя — не тая сіла, якая здольная справіцца з дыктатурай,
тыраніяй; а тым больш не па сіле гэта інтэлігенцыі беларускай, пра якую народ нават не здагадваецца, што яна ў яго ёсць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?